Перайсьці да зьместу

Галоўная старонка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вітаем у Вікіпэдыі,
вольнай энцыкляпэдыі, якую можа рэдагаваць кожны.
Вуліца Карла Маркса ў Менску
Вуліца Карла Маркса ў Менску

Вуліца Карла Маркса (былая Лошыцкая, Базарная, Падгорная, Сьвярдлова, Kommandantur straße) — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Праходзіць ад вуліцы Сьвярдлова да вуліцы Янкі Купалы, нумарацыя дамоў вядзецца ад вуліцы Сьвярдлова. Перасякаецца вуліцамі Валадарскага, Камсамольская, Леніна, Энгельса, Чырвонаармейская.

Сучасная вуліца ўзьнікла напрыканцы XVIII стагодзьдзя, больш выразна сфармавалася ў адпаведнасьці з праектным плянам 1797—1800 гадоў. Забудова вуліцы моцна пацярпела падчас Другой сусьветнай вайны. У паваенны пэрыяд была часткова адноўленая, часткова наноў забудаваная 4—5-павярховымі жылымі й адміністрацыйнымі будынкамі.

Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў разьмешчаных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. Сярод вядомых аб’ектаў вуліцы: Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыя прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы, Цэнтральны Дом афіцэраў, амбасада Вялікабрытаніі, філялягічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
(артыкул цалкам…)

Эмблема
Эмблема

«Менскі маторны завод» — дзяржаўнае машынабудаўнічае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў кастрычніку 1962 году.

На 2025 год у холдынг «ММЗ» уваходзілі «Барысаўскі завод агрэгатаў», «Гомельскі завод пускавых рухавікоў», «Жыткавіцкі маторабудаўнічы завод» і «Стаўпецкі ліцейны завод». Прадпрыемства акцыянавалі ў лютым 2009 году. У 2022 годзе вытворчасьць перавысіла 50 000 рухавікоў. Іх паставілі на канвэеры 49 заводаў і прадалі ў больш як 50 краінаў.
(артыкул цалкам…)

Актуальныя падзеі


Памерлі: Озі Осбарн (76 гадоў)

Гэты дзень у гісторыі

Першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы
Першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы

16 ліпеня:

  • 622 — пачатак мусульманскага календара
  • 1054Вялікая схізма Хрысьціянскай царквы з падзелам на каталіцтва і праваслаўе
  • 1228 — кананізацыя Францішка з Асізі
  • 1569 — жыхары Менску атрымалі дазвол збудаваць гасьціны двор
  • 1945 — першае пасьпяховае выпрабаваньне атамнае бомбы (на выяве) на палігоне ў штаце Нью-Мэксыка (ЗША)
  • 1950Мараканаса, найвялікшае расчараваньне ў гісторыі бразыльскага футболу
  • 1969 — старт карабля Апалён-11, на якім людзі ўпершыню накіраваліся да паверхні Месяца
  • 1990Вярхоўны Савет УССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Ўкраіны
  • 2005 — у Менску распачаўся IV Зьезд беларусаў сьвету
  • Ці ведаеце вы...

    З новых артыкулаў (1—31 студзеня)
    Вікіпэдыя працуе на магутнасьцях Фундацыі «Вікімэдыя», якая апэруе і некаторымі іншымі шматмоўнымі і вольнымі праектамі.